Такому дапушчэнню ёсць яшчэ адзін доказ — падмурак храма ў Ваўкавыску, які цалкам справядліва адносяць да гродзенскай архітэктурнай школы. Гэты падмурак акурат быў закладзены з разлікам на тое, што храм будзе мець такую званіцу. Несіметрычнасць галоўнага фасада царквы на Каложы — доказ таму, што і наша гродзенская царква мела такую званіцу, а ваўкавыскі храм з’яўляецца найбліжэйшым «сваяком» Каложы. Можа нават больш блізкім, чым Ніжняя Царква на Замкавай гары.
Андрэй Вашкевіч /
harodnia.com/